Прымеркаваны ён адразу да чатырох падзей: 555-годдзя Вілейкі, 70-годдзя Перамогі, 100-годдзю бою за Вілейку і 220-годдзю надання Вілейцы статусу горада.
Адбудзецца гісторыка-тэатралізаванае шоў “Сустрэча эпох”. Падчас яго на сцэне з’явяцца вядомыя персаналіі вілейскай гісторыі – ад уладальнікаў Вілейкі Пацаў да фатографа Беркі Бермана.
Гледачы наведаюць інтэрактыўны выставачны праект “1418 дзён вайны” і арт-праекты, паўдзельнічаюць у конкурсах, пабачаць фаер-шоу.
Разнастайная чакаецца музычная праграма: выступяць эстрадна-джазавы ансамбль Фёдара Гура, цыганскае шоу “Алюр”, ансамбль казачай песні “Бацька Атаман”. У праграме “Ноч хітоў” выступіць кавер-бэнд “JIVAGO BAND”.
Уваходны білет каштуе 40 тысяч рублёў. Будзе розыгрыш прызоў, галоўным з якіх стане ровар.
Пройдзе мерапрыемства на плошчы Свабоды. Пачатак а 19 гадзіне, распавёў дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар.