Свае прафесійныя навыкі, сілу і цягавітасць дэманстравалі ўчастковыя інспектары міліцыі і інспектары па справах непаўналетніх Мінскай вобласці на аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства.
Спаборніцтвы пачаліся са страявой падрыхтоўкі. Затым міліцыянеры прадэманстравалі навыкі валодання табельнай зброяй, фізічную падрыхтоўку і валоданне прыёмамі самаабароны.
На наступны дзень адбылося тэставанне па веданні адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, крыміналістыцы і медыцынскай падрыхтоўцы.
Пераможцамі агляду-конкурсу сталі ўчастковы інспектар міліцыі Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Крупскага РАУС Анастасія Мазанік.