Трэці тур чэмпіяната краіны па футболе ў другой лізе прайшоў у Шклове, дзе падапечныя Аляксандра Гармазы сустрэліся з камандай “Спартак-Шклоў”.

У маладзечанцаў забівалі Аляксандр Парфёнаў, Павел Майсіёнак і Сяргей Лавор.

Цікава, што ў першай гульні, маладзечанцы выйгралі з лікам 1:0, у другой – 2:0, у трэцяй – 3:0. Ці працягне Маладзечна гэтую традыцыю перамог “усухую”,  мы зможам даведацца 30 мая. Калі ў дамашняй гульні ФК “Маладзечна ДЮСШ 4” згуляе супраць каманды з Ашмянаў, яшчэ аднаго лідара сёлетнега чэмпіянату.