Ад аўторка ў краіну пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы – пацяплее. Прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, падчас навальніц парывісты вецер.
19 мая чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, які будзе пераходзіць у паўднёвы, месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ноччу ад +1 да +6. У многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры будуць замаразкі ад 0 да -3. Днём ад +15 да +21, па паўднёвым-захадзе да +24.
У сераду, 20 мая, ноччу па паўночным-захадзе, а днём у цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу ад +6 да +13, па паўднёвым захадзе да +15. Днём ад +21 да +28, па паўночным захадзе ад +17 да +20.
У чацвер, 21 мая, ноччу будзе ад +10 да +17. Днём ад +14 па паўночным захадзе да +29 па паўднёвым усходзе.