Сярод 30 удзельнікаў, што беглі 11 кіламетраў, Васіль Лябецкі з Маладзечна стаў лепшым.

У нядзелю, 17 мая, ён прабег дыстанцыю за 44 хвіліны і 46 секунд і апярэдзіў свайго галоўнага саперніка на дзве хвіліны.

Узроставая катэгорыя, у якой спаборнічаў спадар Васіль, 65 гадоў і старэйшыя.

– Вельмі цяжкая дыстанцыя, – адзначае атлет. – Настолькі круты рэльеф, ды яшчэ і надвор’е было дрэннае. Таму вынікам я задаволены.

Удзельнікі лёгкаатлетычнага паўмарафона “Капыльскае кальцо” таксама ўшанавалі памяць знакамітага марафонца Віктара Новіка.