Гадзінны бег на гарадскім стадыёне ў Маладзечне пройдзе 13 чэрвеня.
У спаборніцтвах могуць удзельнічаць прадстаўнікі розных клубаў па бегу, юнакі і дзяўчаты да 18 гадоў – толькі пры наяўнасці медыцынскай даведкі. Іншыя ўдзельнікі нясуць персанальную адказнасць за сваё здароўе, калі распісваюцца ў картцы ўдзельніка.
– Ад Маладзечна будзе каля 50 чалавек, – расказвае кіраўнік клуба аматараў бегу “Рэгіён” Аляксандр Кавалёў. – Ужо ёсць заяўкі з шасці гарадоў: Смаргоні, Мінска, Магілёва, Старых Дарог, Гомеля і Крупак.
Папярэднюю заяўку для ўдзелу ў гадзінным бегу трэба адправіць на электронны адрас ufksitmolodechno@tut.by да 10 чэрвеня. Рэгістрацыя ў дзень старту пачнецца з паловы дзявятай і скончыцца а палове дзясятай на гарадскім стадыёне.
Пераможцы атрымаюць кубкі і граматы. Усіх ўдзельнікаў, якія паказалі вынікі ў дзесяць кіламетраў і больш, узнагародзяць памятнымі медалямі.
У камандны ідзе сума метраў дзесяці лепшых вынікаў: для жанчын – чатыры лепшыя, для мужчын – шэсць лепшых ад кожнага клуба аматараў бегу. Няпоўныя каманды клубаў, у якіх менш за дзесяць чалавек, могуць удзельнічаць толькі ў асабовых спаборніцтвах.
У карнавальным забегу ў Мінску маладзечанцы ўзялі першыя месцы
65-гадовы маладзечанец Васіль Лябецкі два разы абабег зямны шар