Другая запар нічыя з лікам 1:1 на рахунку ДЮСШ-4 з Маладзечна.

У другім туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 17 мая маладзечанцы ў гасцях згулялі ўнічыю з “Лівадыяй-Юні” 1:1.

Аж восем галоў пабачылі гледачы ў матчы “СМІаўтатранс” (Смалявіцкі раён) і “Забудовы-Буд”. Каманда з Чысці ў гасцях была мацнейшая 5:3. Хет-трыкам адзначыўся Аляксандр Працкевіч. Ён з пяццю галамі ўзначальвае спіс бамбардзіраў чэмпіянату.

Вілія дома абыграла 1:0 “Зорку” з Пухавіцкага раёна.

– Гульня выдалася цяжкая, каманда сапернікаў маладая, – расказвае прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Бліжэй да сярэдзіны першага тайма гол у нас забіў Віктар Сяліцкі. І ўдалося пераможны лік захаваць.

У гульні было шмат барацьбы, таму яшчэ адзін вынік матчу сумны для віляйчан – у іх складзе шмат траўміраваных.