Да такіх высноў прывёў маніторынг парадку на зямлі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Вілейскага раёна.
У таварыстве “Новая Любанія” ў аграгарадку Любань будынкі былога спіртзавода, кансервавага завода, вінцэха, цяплічнай гаспадаркі ў аварыйным стане і засмечаныя. Гэта пагражае здароўю мясцовых жыхароў, у тым ліку дзяцей, якія часам тут гуляюць.
Жывёлагадоўчыя пабудовы на пустуючых фермах таварыства таксама нездавальняючыя. Каб забяспечыць іх захаванне, меры не прынялі. Ад 2002 года не выкарыстоўваюць дзве пабудовы, у жывёлагадоўчых будынках вёскі Галінова няма вокнаў, дзвярэй, часткова даху, тэрыторыя не агароджаная.
Вілейскі райаграсэрвіс доўга не выкарыстоўвае каля дзесяці жывёлагадоўчых памяшканняў, размешчаных у гаспадарцы “Дружба”. Яны ў аварыйным стане, а прылеглыя да іх землі зарастаюць пустазеллем.
У абарот не прыцягваюць землі, прылеглыя да малочнатаварнай фермы, мехдвароў і іншых аб’ектаў. Яны засмечаныя будаўнічым смеццем і пустазеллем.
Толькі за адно наведванне заўважылі, што “Новая Любанія” не выкарыстоўвае 8 гектараў зямлі, прадпрыемства “Стайкі” – тры гектары, а “Даўгінава” – сем.
Тэрыторыя малочнатаварнай фермы “Старынкі” прадпрыемства “Стайкі” не агароджаная, а гнаясховішча перапоўненае. На тэрыторыі каля яе ўтварыліся гнаявыя азёры. Ферма “Цэнтр” таварыства “Даўгінава” таксама засмечаная, у тым ліку металаломам.
87 гектараў уздоўж ракі Гануткі Вілейскага райаграсэрвісу зараслі дрэвамі і кустамі, іх доўга не выкарыстоўвалі. Таму ў 2012 годзе перадалі таварыству “Нарачанскія зоры”. Але дагэтуль іх не выкарыстоўваюць. Спачатку там трэба, каб папрацавалі спецыялісты прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Праверылі ход пасяўной: ферма ўтварыла возера з гнаявых нечыстот
У краму ў Радашкавічах уклалі 400 мільёнаў рублёў, а яе не выкарыстоўваюць
Купіць тут ці заказаць з Кітая. Ці спыняць гандаль кітайскімі таварамі праз інтэрнэт?
Новы гаспадар “Маладзечнапіва” можа замяніць піва на сідр