Не просты, а экалагічны велапрабег прайшоў 15 мая. Удзельнікамі сталі больш за трыццаць мясцовых жыхароў і гасцей горада.

Іх прафесіі і ўзрост розныя: ад адзінаццацікласніка да 77-гадовага пенсіянера.

Праводзіўся велапрабег у межах тыдня ўстойлівага развіцця. Арганізавала яго грамадскае аб’яднанне па са­дзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна “ЗОВіК” пры падтрымцы райвыканкама.

Сяргей Ганчар. Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

Сяргей Ганчар. Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

Старшыня праўлення “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка. Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

Старшыня праўлення “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка. Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

– Адна з галоўных задач прабегу – звярнуць увагу на турыстычны патэнцыял Вілейшчыны, паказаць шырокія магчымасці нашага рэгіёна ў гэтым напрамку. Таксама разлічваем, што праект унясе ўклад у развіццё роварнага турызму на Вілейшчыне і  інфраструктуру месцаў адпачынку гараджан, –  распавяла старшыня праўлення “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка.

Удзельнікі пазнаёміліся з тым, як развіваецца інфраструктура для раварыстаў, як ажыццяўляюць праекты ачысткі Пляснянкі і па раздзельным зборы смецця. Наведалі “Віллянін хутар”, дзе дырэктар краязнаўчага музея Сяргей Ганчар распавёў пра традыцыі вясельных абрадаў.  Пабывалі ў музеі яйка Дома рамёстваў і на Вілейскім вадасховішчы.

Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

У музеі яйка. Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

У музеі яйка. Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

– Не ўсе віляйчане ведалі, што ў нас ёсць такія адметныя аб’екты, – кажа Таццяна Цітуленка. – ­Адзін з удзельнікаў прабегу так здзівіўся ў музеі яйка! Казаў, што цяпер ведае, куды іншаземных гацей весці.

– Экавелапрабег – гэта магчымасць прыцягнуць увагу да такіх пытанняў, як ахова навакольнага асяроддзя, прасоўванне здаровага ладу жыцця, захаванне культурнай спадчыны, узмацненне ролі мясцовых партнёраў у планаванні і развіцці сваіх тэрыторый. Менавіта гэтыя напрамкі Еўрапейскі Саюз найбольш актыўна падтрымлівае ў Беларусі ў межах  сваіх праграм і праектаў, –  сказаў каардынатар праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза Аляксей Вавохін.

Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.

Фота забяспечана Вікторыяй Аляшкевіч.