1792 год. Ашмяны атрымалі герб.

22 мая. 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Каспяровіча (1900 – 1937), беларускага краязнаўца, лексікографа, мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца.

***

24 мая. 90 гадоў з дня нараджэння Вольгі Казловай (1925 – 2009), беларускага літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

***

Дзень славянскай пісьменнасці.

***

25 мая. 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Хмары (сапр. Сіняк, 1905 – 1992), грамадскага дзеяча, пісьменніка, паэта, журналіста, выдаўца, дзеяча эміграцыі ў Германіі і Канадзе. Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі за польскім часам. У 1920-я гады член Таварыства беларускай школы ў Радашкавічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

***

26 мая. 105 гадоў з дня нараджэння Эдзі Рознера (Адольфа-Эдуарда) (1910 – 1976), кампазітара, дырыжора, унікальнага трубача і шоўмэна – на працягу сямі гадоў узначальваў першы (і, шкада, апошні ў гісторыі Беларусі) Дзяржаўны джаз-аркестр рэспублікі – лепшы (па сусветных стандартах) свінгавы біг-бэнд СССР 1940-х гадоў, але імя яго так і не знайшло свайго годнага месца ў шэрагу найбуйнейшых дзеячаў культуры і да сённяшніх дзён вядома практычна толькі вузкаму колу аматараў джаза. Эдзі Рознер быў першым у гісторыі СССР джазавым салістам-інструменталістам, якому было прысвоенае ганаровае званне заслужанага артыста рэспублікі, і гэта было званне заслужанага артыста БССР.

***

27 мая. 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі (1900 – 1933), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста.

***

75 гадоў з дня нара­джэння (1940) Тамары Раеўскай, беларускай эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі.

***

180 гадоў з дня нара­джэння Антона Труса (1835–1886?), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паў­стання 1863-1864 гадоў.

***

28 мая. 110 гадоў назад (1905) у газеце “Северо-Западный край” адбылося першае выступленне Янкі Купалы ў друку – упершыню на­друкаваны верш “Мужык”.