Валожынскі РАСК паведаміў падрабязнасці здарэння, якое адбылося ў вёсцы Бабровічы. Тады невядомы с фермы ў гэтай вёсцы скраў цяля.
У выніку працы следчых, яны высветлілі, што цяля скраў 28-гадовы жыхар вёскі. Ён быў павінен сябру пэўную суму грошай.
Каб расплаціцца, выкраў цяля, зарэзаў яго і аддаў свайму сябру. Той доўг дараваў.
Валожынскі РАСК узбудзіў крымінальную справу. Хлопцу пагражае турэмнае зняволенне.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавяла следчая Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч.