інцыдэнт адбыўся на матчы супраць каманды з Асіповічаў 2 мая.
Суддзя паказвае жоўтую картку гульцу ФК “Маладзечна ДЮСШ 4” Юрыю Малько. Сяргей Лавор паспрабаваў уступіць у спрэчку з суддзёй:
– Я яму кажу: ну што вы не чалавек? Як можна за адну памылку даваць адразу жоўтую картку, – тлумачыць Сяргей.
А Аляксандр Альховік хутка сітуацыю ўзяў пад свой кантроль і па-сяброўску папрасіў Сяргея не ўступаць у спрэчку з суддзёй.
– Але гэта не значыць, што ў нас у камандзе “дзедаўшчына”. У нас калектыў, каманда, – пераконвае Сяргей Лавор.
Відэа Паўла Астравуха.