“Рэгіянальная газета” і “Мова Нанова Маладзечна” ладзяць квэст для тых, хто не баіцца інтэлектуальных выпрабаванняў у экстрэмальных умовах. Самых хуткіх, разумных, знаходлівых чакаюць каштоўныя прызы і прыемныя сюрпрызы.
Пачнецца квэст у 11 гадзін у суботу, 23 мая.
Таго, хто ўжо зарэгістраваўся, арганізатары чакаюць на пляцоўцы ля амфітэатра ў 11 гадзін раніцы.
Той, хто вырашыў удзельнічаць толькі сёння, у вас ёсць шанец!
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца ад каманды.
Дашліце ліст, у якім пазначце імёны і прозвішчы пяці ўдзельнікаў, а таксама капітана каманды і нумар яго тэлефона. Адрас пошты: regionnews@rh.by.
У адказ арганізатары дашлюць паведамленне з далейшай інструкцыяй.
Калі вы хочаце ўдзельнічаць, але вам складана сабраць каманду, дасылайце адзіночны запыт.
Захапіце з сабой парасоны. І нічога не бойцеся 😉