У Ашмянах адбыўся турнір на прызы Беларускай федэрацыі футбола сярод камандаў 2005-2006 гадоў нараджэння.

У турніры прынялі ўдзел восем камандаў, у тым ліку з Валожына, Маладзечна, Ашмянаў, Смаргоні.

Каманды былі падзеленыя на дзве падгрупы. Дзве лепшыя з кожнай працягнулі барацьбу за прызавыя месцы.

З нашага рэгіёну найлепш выступіла каманда Маладзечна–1. У матчы за трэцяе месца яна абыграла юных футбалістаў з Валожына з лікам 2:0, паведаміў трэнер і заснавальнік футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмянаў Аляксандр Кушнер.