Квэст “За скарбам у краіну майстроў” пройдзе 2 чэрвеня. Пачатак – у 11 гадзін на падворку раённага Дома рамёстваў.
Прысвячаецца ён Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Прадстаўляюць квэст майстры Дома рамёстваў і Ізбіноўская бібліятэка.
– Будуць конкурсы, забавы, гульнявая праграма для аматараў паданняў, майстар-класы па народных рамёствах. Удзельнікі развучаць народныя танцы і беларускія гульні, а ў канцы атрымаюць пасведчанні сапраўднага майстра, – расказвае бібліятэкар Ізбіноўскай бібліятэкі Іна Лазар.
Ахвотным паўдзельнічаць пажадана зарэгістравацца да 30 мая ў Ізбіноўскай бібліятэцы ці па нумары 8-029-762 36 64.