У вёсцы Нароча 31 мая адбудзецца раённае свята Сёмухі “Збірайся, народ, у траецкі карагод!”.

Культработнікі пакажуць святочны абрад. Пройдзе раённы конкурс прыпевак, канцэрт з удзелам калектываў аматарскай мастацкай творчасці горада і раёна, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, паведаміў метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Андрэй Баўтрукевіч. Запрацуюць гандлёвыя рады і дзіцячая пляцоўка.

Пачатак а 12 гадзіне.

Забяспечана Андрэем Баўтрукевічам.

Забяспечана Андрэем Баўтрукевічам.