25 мая адзначаецца Міжнародны дзень зніклых дзяцей. Сёлета і Маладзечна не засталося ў баку ад акцыі.

Пошукава-выратавальны атрад “Анёл паўночны захад” прапануе далучыцца да гэтай акцыі ўсім неабыякавым.

Для гэтага трэба прыйсці а палове восьмай на вуліцу Прытыцкага, на так званы “Брадвей”. Па жаданні можна прынесці з сабой свечку або лампаду.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказала адміністратар  пошукавага атрада па Маладзечне Алеся Вераскоўская:

– Сімвал гэтага дня –  сіняя стужка і сіняя незабудка. Наш атрад будзе раздаваць буклеты бацькам “Як зберагчы сваіх дзяцей ад прапажы”, і потым усе будуць запальваць свечкі – каб “асвятліць дзеткам шлях дадому”.
Падобная акцыя пройдзе ў Маладзечне ўпершыню. Пасля раздачы буклетаў актывісты і ўсе ўдзельнікі  запаляць свечкі ў памяць аб тых дзецях, якіх да гэтага часу не знайшлі.