Адпаведнае рашэнне прыняў Маладзечанскі райвыканкам 24 красавіка.
Выканкам зацвердзіў пералік галоўных вуліц і плошчаў горада. А таксама інструкцыю аб парадку ўзаемадзеяння службаў для ўзгаднення на ўсталяванне на дахах і фасадах шматкватэрных дамоў антэн і іншых канструкцый.
Галоўныя вуліцы і плошчы Маладзечна:
- Вялікі Гасцінец
- Магістральная
- Міру
- Багдана Хмяльніцкага
- Будаўнікоў
- Валынца
- Прытыцкага
- Партызанская
- Завулак Партызанскі
- Грамадоўская
- Машэрава
- Маркава
- Язэпа Драздовіча
- Лібава-Роменская
- Віленская
- Янкі Купалы
- Плошча Цэнтральная
- Плошча Старае Места
Парадак і ўмовы ўсталявання антэн і іншых канструкцый, прычыны для адмовы ва ўсталяванні вы знойдзецце ў пастанове Савета Міністраў ад 16 мая 2013 года № 384.
Тэкст рашэння надрукаваны ў “Маладзечанскай газеце” 21 мая, паведамляе афіцыйны сайт Маладзечанскага райвыканкама.