Пасля двух забітых мячоў у двух матчах расшчадрылася на галы ДЮСШ-4 з Маладзечна.
У трэцім туры чэмпіянату вобласці па футболе 24 мая маладзечанцы дома разграмілі ФК “Нясвіж” 5:0. Два галы з пяці на рахунку Сяргея Лавора.
Яшчэ дзве каманды з нашага рэгіёна згулялі паміж сабой. “Забудова-Буд” прымала “Вілію”.
– Наша каманда гуляла ад абароны, удаваліся добрыя контратакі, – расказаў прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Выдатны матч правёў варатар Павел Леошка. У многім дзякуючы яму і перамаглі.
Віляйчане атрымалі гасцявую перамогу над камандай з Чысці 3:1. Двума галамі ў пераможцаў адзначыўся Аляксандр Грыхуцік.
Пасля трох тураў віляйчане займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы. “Забудова-Буд” – на пятым, ДЮСШ-4 ідзе на шостым.
Хоць у гэтым туры Аляксандр Працкевіч з “Забудовы-Буд” не забіў, з пяццю галамі ён застаўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату.