Відовішчны выдаўся матч у Светлагорску паміж “Хімікам” і “Смаргонню” 24 мая.

На 74-й хвіліне “Смаргонь” вяла 3:0. Галы забілі Сяргей Крот, Аляксандр Талканіца і Дзмітры Жданок.

А потым за тры хвіліны ў вароты смаргонцаў прызначылі два пенальці. Галоўны трэнер “Смаргоні” Мікалай Рындзюк лічыць, што гэта былі дзве памылкі суддзі. Тым не менш, перавага смаргонцаў скарацілася да мінімальнай – 3:2. Аднак больш галоў у матчы не было.

Пасля гэтай гульні “Смаргонь” узнялася на другое месца.

Галы и пенальці глядзіце ў відэааглядзе з сайта fc-smorgon.by