У Мядзельскім музеі Народнай славы працуе выстава “Дзеці і вайна”.
Прадстаўленыя на ёй стэнды з фотаздымкамі і дакументамі з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Працягнецца выстава да 23 чэрвеня, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Валянціна Карзяёнак. Уваход на выставу бясплатны.