У ім прымуць удзел выканаўцы з Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага, Смаргонскага, Астравецкага, Мядзельскага і Ашмянскага раёнаў. Заяўкі на ўдзел прымаюць да 5 чэрвеня.

“Рэгіянальная газета” выступае сузаснавальнікам гэтага конкурса.

У рэгіянальным фестывалі прымаюць удзел выканаўцы чатырох узроставых груп: работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, вучні агульнаадукацыйных і школ мастацтваў, навучэнцы прафесійна-тэхнічных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, таленавітая моладзь Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

1-я група – узрост ад 9 да 13 гадоў,
2-я група – узрост ад 14 да 17 гадоў,
3-я група – узрост ад 18 да 23 гадоў,
4-я група – узрост ад 24 да 31 года.

Раёны заяўляюць не больш двух удзельнікаў у кожнай узроставай групе. Лаурэаты Гран-пры і першых прэмій мінулых фестываляў удзел у конкурсе не прымаюць (за выключэннем іх удзелу ў іншых узроставых катэгорыях ці ў якасці гасцей фестывалю).

Заяўкі на ўдзел, творчыя характарыстыкі і фотаздымкі ўдзельнікаў фестывалю неабходна даслаць да 5 чэрвеня, адрас электроннай пошты rnmcnt@bk.ru.

Рэпертуар:

Удзельнік павінен выканаць два рознахарактарныя творы. Выступленне павінна праходзіць пад фанаграму (мінус адзін), запісаную на флэш-карту (пры жаданні фанаграмы можна выслаць на электронны адрас РЦК для складання плэй-ліста). Адзін з твораў абавязкова павінен быць на беларускай мове або беларускага аўтара, другі – па жаданні выканаўцы.

Крытэрыі адзнак:

– узровень прафесійнага выканаўчага майстэрства,
– якасць музычнага суправаджэння,
– падбор рэпертуара выканаўцамі,
– стварэнне сцэнічнага вобразу,
– касцюміраванне, арыгінальнае афармленне выступлення.

Адзнакі канкурсантам выстаўляюць па 10-бальнай сістэме, за кожную песню кожным членам журы. У кожнай групе вызначаюцца тры прызавыя месцы, вызначаецца ўладальнік Гран-пры фестывалю, а таксама пераможца ў намінацыі “Глядацкія сімпатыі”.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Прыз “глядацкіх сімпатый” традыцыйна ўжо 16 год запар уручае “Рэгіянальная газета”.