Як толькі ўсталюецца добрае надвор’е, адкрывайце купальны сезон.
Маладзечанскі райвыканкам зацвердзіў пяць месцаў для купання і масавага адпачынку на вадаёмах раёна.
Такіх зон пяць:
1 – вадаём санаторыя “Сасновы Бор”,
2 – каля Хажова, замацаваны за таварыствам “Цвецень”,
3 – каля дома адпачынку “Алеся”,
4 – у пасёлку Беразінскае,
5 – “Удранка” ў Радашкавічах.
Гэтыя пляжы і месцы для купання падрыхтавалі да сезона, навялі на іх парадак. Якасць вады ў вадаёмах адпавядае гігіенічным нарматывам.
Пры ўстойлівым цёплым надвор’і, калі вадаёмы прагрэюцца да 18º С, можна купацца.
Але не купайцеся там, дзе не дазволена! Напрыклад, вада ў рацэ Уша не адпавядае нормам па мікрабіялагічных паказчыках.
Поўны пералік месцаў, дзе ў рэгіёне можна купацца (+правілы, як раскласці вогнішча)