Позна ўвечары 20 мая паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Астравы Любанскага сельсавета.

На момант прыбыцця выратавальнікаў драўляны хлеў гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару хлеў выгарэў знутры, агонь знішчыў яго дах, паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Мяркуецца, што прычынай пажару стаў разрад маланкі.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.