Інвестпраект па будаўніцтве шасціпавярховага гасцініцы больш чым на 80 месцаў рэалізуе турэцкае ТАА “Седнат”.

Пры правядзенні работ ужо асвоена 6,8 мільёнаў долараў. Інвестар завершыць узвядзенне аб’екта ў бягучым годзе – перарэзаць стужачку на адкрыцці новай сучаснай гасцініцы ў цэнтры горада плануецца 31 жніўня. Стварэнне дадзенага аб’екта дасць гораду 50 новых працоўных месцаў.

Адначасова з будаўніцтвам гасцініцы турэцкі інвестар рэалізуе ў Астравецкім раёне яшчэ два інвестпраекта.

Праект “Будаўніцтва і эксплуатацыя комплексу ў складзе аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і аўтазаправачнай станцыі паблізу пункта пропуску “Катлоўка” ажыццяўляецца ў дзве чаргі.

У ходзе яго рэалізацыі прыватная кампанія пабудуе паблізу пункта пропуску на беларуска-літоўскай мяжы АЗС з крамай, СТА, матэль з рэстаранам, а таксама важны для прымежнай тэрыторыі аб’ект – стаянку для аўтамабіляў на 200 месцаў з асвятленнем, чым дапаможа палепшыць сітуацыю з дарожнай бяспекай. Падчас першай чаргі будаўніцтва асвоена 46 мільярдаў рублёў. Пры правядзенні работ другой чаргі інвестар мае намер укласці ўдвая больш інвестыцый.

Трэці аб’ект прыватная кампанія плануе размясціць каля населенага пункта Альхоўка. Гэта будзе агратурыстычны цэнтр са спартыўнымі збудаваннямі і СПА на беразе ракі.