Пяць партатыўных відэакамер (фотапастак) набыў Вілейскі доследны лясгас.
Прызначаныя яны для барацьбы з тымі, хто смеціць у лясах і парушае правілы іх наведвання, расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Таццяна Анішчык.
Камеры абсталяваныя датчыкамі руху і інфрачырвонай падсветкай – могуць здымаць нават у цёмны час сутак. Магчымасці камер дазваляюць разгледзець аўтамабільныя нумары і твары людзей. На аснове запісаў можна скласці пратаколы за адміністрацыйныя парушэнні.
Фотапасткі ўстанавілі ў Вілейскім доследна-вытворчым лясніцтве, Куранецкім, Вязынскім, Прыгарадным і Старынкаўскім лясніцтвах. Іх будуць перыядычна перамяшчаць у іншыя месцы.
У перспектыве плануюць набыць яшчэ некалькіх камер.
Раней такія фотапасткі ўстанавілі ў Валожынскім лясгасе. Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляла, што з іх дапамогай удалося пакараць чатырох грамадзян, якія вырашылі, што лес – месца для звалкі.
Такі досвед падтрымання парадку ў лясах перанялі ў фінскіх калег.