У сувязі з закрыццём на рамонт пераезда па вуліцы Шубіна ад 1 да 14 чэрвеня рух будзе арганізаваны у аб’езд праз іншы чыгуначны пераезд па вуліцы Лаўрыновіча, паведамілі ў аддзяленні ДАІ.

Таксама мяняецца рух гарадскіх аўтобусаў №2 і №3. Расклад зрушыцца ў сярэднім на 10 хвілін пазней, распавяла вядучы інжынер аддзела перавозак аўтапарка №5 Тамара Субач.

Аўтобус №2 па маршруце Стаўкі-Карвелі будзе ехаць у бок горада ад Карвеляў па рабочых днях у 7:11, 8:33, 13:16, 16:21, 17:43, 19:13.

Па выхадных “двойка” адправіцца ў 8:15, 10:09, 11:38, 13:09, 14:40.

Аўтобус па маршруце №3 (асноўны) з Валынца ў бок горада пойдзе ў 6:35, 7:35, 8:38, 9:41, 10:56, 11:55, 13:00, 14:03, 15:06, 16:09, 17:12, 18:15, 19:18, 20:21, 21:34.

Дадатковы аўтобус №3 адправіцца ў 7:11, 8:14, 9:17, 10:20, 11:06, 18:09.