Па ўзроўні падлеткаў, якія рэгулярна кураць, Беларусь сёння ўваходзіць у спіс краін-лідараў, распавяла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі Валянціна Ваўчок.

Такія высновы былі зроблены па выніках сацыялагічнага апытання, які праводзіў цэнтр маніторынгу на базе РНПЦ псіхічнага здароўя. Дакладных лічбаў спецыяліст агучыць не змагла.

Раней паведамлялася, што рэгулярна кураць у Беларусі больш за 65% студэнтаў і школьнікаў.

З алкаголем сітуацыя таксама неадназначная. Больш за 40% апытаных падлеткаў прызналіся, што ўпершыню пакаштавалі алкаголь у сябе дома, гэта значыць у сям’і. Больш за 8% сказалі, што першы раз выпілі гарэлку ў 11-14 гадоў.

“Лік непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў нарколагаў, застаецца несуцяшальным, – адзначыла Валянціна Ваўчок. – Для вырашэння гэтых праблем патрабуецца ўдзел усіх зацікаўленых, і асабліва – бацькоў. Штогод каля 2 тысяч дзяцей прызнаюць, што яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы”.

.