Свае адчуванні пра “Рэгіянальную газету” выказала пастаянная яе чытачка, адна з аўтарак Воля Трубач.
З газетай яна пазнаёмілася яшчэ ў школе, калі тата прыносіў з працы прэсу.
– Знешні выгляд газеты чапляе вока – проста, але з густам. Падабаецца аптымістычны памяранцавы колер вокладкі, асаблівы шрыфт артыкулаў. У газеце “ўтульна”: не толькі строгія факты, але чалавечы падыход пры расповедзе пра іх.
Мне цікава знаёміцца з краязнаўчымі і культурнымі навінамі. Пачытаеш і разумееш – жыццё віруе, і не толькі ў Мінску! Ад гэтага становіцца радасна.
І, безумоўна, паклон за беларускую мову. У газеце яна сябе вельмі арганічна адчувае. Падабаецца, што навіны рэгіёна можна пачытаць па-беларуску!
Выдатна, што ў наш “электронны час” газета мае папяровы выгляд.
“Рэгіянальная газета” адкрытая для новых ідэй. Менавіта дзякуючы ёй у мяне з’явілася магчымасць дзяліцца з людзьмі рэгіёна артыкуламі пра падарожжы, у газеце з’явілася рубрыка “у Дарозе”.
Жадаю, каб газета і надалей радавала рэгіён сваім памяранцавым святлом.
Як вандроўка змяніла жыццё смаргонца Аляксея Сабельнікава і маладзечанкі Іны Высоцкай
Турызм дапамагае адпачыць ад горада, вучыць разумець людзей
Ідэя кардоннага горада падабаецца маладзечанцам, але ахвотных дапамагаць не хапае
Галіна Мушкіна пра “РГ”: “Я вучыла футбольнага трэнера Аляксандра Гармазу, пра якога вы пішаце”
Кіраўнік маладзечанскага аддзялення Банка БелВЭБ: “На маім стале заўсёды ляжыць нумар “РГ”
Вікенці Адамовіч пра “Рэгіянальную газету”
Тыраж у 60 тысяч экземпляраў, невялічкую бібліятэку. Міхась Казлоўскі пра “Рэгіянальную газету”
Рыгор Сарока распавядае пра “Рэгіянальную газету”
“Чытаю з першага нумара”. Вольга Коласава пра “Рэгіянальную газету”
Яўген Драздоў: “Падабаецца не толькі газета, а і тое, як супрацоўнікі ставяцца да чалавечых праблем”