У спаборніцтвах на Кубак Вілейскага раёна па футболе 28 мая вызначылі найлепшую каманду. У фінале сустрэліся “Буддэталі” і Шылавічы”.

– Першы гол забілі “Шылавічы”, – расказаў старшыня раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан. – Аднак сказалася майстэрства гульцоў “Буддэталяў”. Яны забілі пяць галоў запар. І толькі ў канцы матча сапернікі забілі другі гол.

Вынік – 5:2 на карысць “Буддэталяў”.

У матчы за трэцяе месца “Мехатроніка” была мацнейшай 2:0 за “Чурлёны”.