Першым недамаганне адчуў 54-гадовы бацька – у яго ўжо праз пару дзён пасля каштавання мяса пачалася млоснасць, пяршэнне ў горле. Стан з кожным днём пагаршаўся, і пацыента на некалькі дзён шпіталізавалі ў рэанімацыю з дыягназам “батулізм”. Услед за ім захварэў 28-гадовы сын – праўда, ён ужо скардзіўся на пагаршэнне зроку.

Пасля праведзенага лячэння пацыенты выпісаныя са стацыянара.

Як адзначыла загадчыца аддзяленне гігіены харчавання Марыя Руфкіна, мікробы батулізму часцей за ўсё з’яўляюцца ў хатніх нарыхтоўках – грыбах, кансервах, вяленым мясе. Прычына – невыкананне тэхналогій падрыхтоўкі.

Юлія БЫК, .