Адкрыць яго плануюць 22 чэрвеня.

Летась на пачатку кастрычніка Валожынскі райвыканкам ініцыяваў пачатак раскопак на былым стадыёне горада, дзе, па словах сведак, у часы Другой сусветнай расстралялі 200 яўрэяў.

Парэшткі расстраляных сапраўды знайшлі і перапахавалі.

Два месяцы таму на месцы расстрэлаў пачалі садзіць бярозы, клёны і елкі. За гэты час высадзілі каля 250 дрэў, распавёў загадчык аддзела архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага райвыканкама Дзмітры Сярэдзіч.

Былы стадыён у Валожыне, дзе калісьці расстралялі яўрэяў.

Былы стадыён у Валожыне, дзе калісьці расстралялі яўрэяў.

Акрамя гэтага, цяпер рэстаўруюць скульптуру журботнай маці, якая стаіць на ўзгорку.

На месцы, дзе знайшлі парэшткі загінулых, плануюць паставіць мемарыяльную надмагільную пліту і пакласці вакол дарожкі.

Работы праводзяцца за кошт Валожынскага райвыканкама. З матэрыяламі дапамагае ТАА “Трайпл”.

Перадгісторыя

Да раскопак на стадыёне планавалі пабудаваць жылыя дамы. Гэта ўзрушыла мясцовых актывістаў, якія сцвярджалі, што тут некалі расстралялі яўрэяў.

“Рэгіянальная газета” публікавала архіўныя матэрыялы з пасляваенных допытаў, размаўляла з жывымі сведкамі тых падзей. Серыя гэтых матэрыялаў публікавалася ў газеце ў 2014-м годзе.

На былым стадыёне ў Валожыне знайшлі парэшткі загінулых. Будаваць дамы там не будуць

Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі