Пачалося яно канцэртам юных віляйчан у Палацы культуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку на працягу амаль двух гадзін дзеці малявалі на асфальце “Краіну Дзяцінства”. Паўдзельнічалі ў конкурсе каманды вучняў з 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

 

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

– У кожнай каманды-удзельніцы была свая ідэя, задума, якую дзеці спрабавалі выказаць, – расказала метадыст раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Алена Ракецкая.

Для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў свята наладзілі канцэртна-гульнявую праграму. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях паказалі, як працуе аварыйна-выратавальнае абсталяванне і пажарная тэхніка.

Скончылася свята наведваннем атракцыёнаў у гарадскім парку.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.