Цяпер паглядзець расклад гарадскога, прыгараднага і міжгародняга транспарту нашмат зручней.

Самі супрацоўнікі на сваім сайце звяртаюць увагу, што сайт толькі запусцілі і яшчэ шмат памылак трэба выправіць. Аднак асноўныя раздзелы ўжо запоўненыя.

На галоўнай старонцы вы адразу знойдзеце расклад гарадскіх аўтобусаў па прыпынках у Маладзечне. Побач – міжгародніх і прыгарадных. Асобна – рух па Мядзеле.

У рубрыцы “Турызм” можна знайсці інфармацыю па шоп-турах у Вільню, экскурсіях па Беларусі і Еўропе, адпачынку на моры і турах выхаднога дня.

Побач інфармацыя пра паслугі, якія аказвае аўтапарк, і звесткі для пастаўшчыкоў.

Адрас сайта: ap4molod.by