Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №220 1 чэрвеня “Аб дзейнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вялес-Міт“.
Як і планавалі, свінакомплекс будуць будаваць каля Соўлава. Другі паставяць каля Палачанаў замест Мойсічаў. Ён будзе не ў трох кіламетрах ад горада, а прыкладна ў 14-і.
“Вялес-Міт” дазволілі купіць у Маладзечанскага райвыканкама акцыі гаспадаркі “Гарадзілава” каля аграгарадка Палачаны, ацэненыя ў 34 мільярды рублёў. На яе тэрыторыі можа паўстаць будучы 100-тысячны комплекс.
Інвестыцыйныя праекты па пабудове свінакомплексаў у Соўлава і Палачанах і пад’яздных дарог да іх загадана рэалізаваць у 2015-2018 гадах.
Як паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на намесніка дырэктара па пытаннях сельскай гаспадаркі “Вялес-Міт” Вольгу Бабіцкую, аб’ём інвестыцый у два свінакомплексы ацэнены ў 70 мільёнаў еўра.
Пасля пабудовы аб’екты інфраструктуры належыць бязвыплатна перадаць ва ўласнасць дзяржаве.
Адказныя за рэалізацыю ўказа Савет міністраў і Мінскі аблвыканкам, кантралюе выканне Камітэт дзяржкантролю і Мінаблвыканкам.
Грамадскаму аб’яднанню “Экадом” адмовілі на судзе ў іску супраць “Вялес-Міт”
Плэйліст грамадскіх абмеркаванняў цалкам
Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна
З’явілася петыцыя супраць будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне
Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплекса на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”
Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтовых водаў