У курортным пасёлку Нарач (Купа) 31 мая прайшло свята, прысвечанае адкрыццю курортнага сезона.
Дэлегацыі здраўніц прэзентавалі свае ўстановы, а хто і частаваў гледачоў прысмакамі.
Былі канцэрты, выступленні жанглёраў і хадулістаў, выставы прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў, майстар-класы ад народных майстроў. Працавалі турыстычныя і іншыя пляцоўкі. Можна было пакатацца на конях.
На свяце ўшанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх былі жыхары курортнага пасёлка, у тым ліку аўтар “Рэгіянальнай газеты” Міхаіл Чарняўскі. А таксама ветэраны, якія адпачываюць у здраўніцах. Паміж іх была дэлегацыя ветэранаў з Расіі.
Таксама адзначылі лепшых вучняў Нарацкай сярэдняй школы №2.