Па дадзеных сацыялагічных даследаванняў, “бытавымі п’яніцамі” можна назваць 15-20% насельніцтва Беларусі.
Сёлета алкагольнае атручэнне забрала жыцці шасці чалавек. Яшчэ восем нецвярозых скончылі жыццё самагубствам. Праз алкаголь здарылася і адно забойства. Што характэрна, адзначаюць у РАУС, усе загінулыя людзі былі працоўнага ўзросту.
Партрэт алкаголіка складзены па інфармацыі Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў.