За інцыдэнт, які адбыўся падчас гульні з камандай з Ашмянаў, пакаралі двух гульцоў каманды “Маладзечна ДЮСШ 4” Сяргея Лавора і Сяргея Дараховіча.

Нагадаем, у гульні, якая адбылася ў суботу 30 мая, Сяргей Дараховіч быў не згодны з рашэннем суддзі, штурхнуў яго пасля гульні. У гэты ж час Сяргей Лавор у распранальні выказваўся нецэнзурнымі словамі ў адрас таго ж суддзі.

За гэтыя парушэнні Лавора пакаралі дыскваліфікацыей у дзве гульні, Сяргея Дараховіча “пасадзілі ў глядацкую залу” на шэсць гульняў. 

Сам Сяргей Дараховіч пракаментаваў, што, усё адно на гульні ездзіць будзе і глядзець іх з трыбун.

 – Крыўдна толькі тое, што Лавор прапусціць гульню на Кубак Беларусі. Маладзечна супраць Смалявічаў, якую каманды будуць гуляць у сераду, 10 чэрвеня.

Акрамя таго, футбольная каманда “Маладзечна ДЮСШ 4” аштрафаваная на 20 базавых велічынь.