Ад 28 па 31 мая ў Гомелі прайшло першынство рэспублікі сярод ДЮСШ па веславанні.

Найлепш з мядзельцаў выступіў выпускнік мясцовай СДЮШАР Андрэй Васілевіч. Ён перамог на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў. Андрэй увайшоў у склад зборнай Беларусі для удзелу ў Балтыйскіх гульнях у Германіі, расказаў дырэктар Мядзельскай СДЮШАР Андрэй Малько.