5 чэрвеня каля гадзіны ночы ў Валожынскі РАНС паступіла паведамленне, што ў магазіне “Мінскі край” па вуліцы Партызанскай моцнае задымленне.

На месца здарэння накіраваліся шэсць пажарных аўтацыстэрнаў.

У выніку пажару пашкоджаныя дзве халадзільныя вітрыны,  закураныя сцены, столя і тавар у гандлёвай зале.

­– Пацярпелых няма, – расказалі ў Валожынскім РАНС.

Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.