7 чэрвеня, у нядзелю днём тэмпература паветра будзе ад +24 да +31. У панядзелак спякота крыху спадзе.

Ноччу прагназуюць ад +8 да +15. Днём ад +17 да +24. Месцамі чакаюца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні, пры навальніцах парывісты.