Здарэнне адбылося 15 мая ў Валожыне. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі за рулём аўтамабіля “Кіа-Сарэнта” нецвярозага вадзіцеля.

Падчас высвятлення абставін, аказалася, што аўтамабіль угнаны.

Яго ў свайго знаёмага скраў 26-гадовы кіроўца.

Як потым ён расказваў слечым, хацеў з’ездзіць праведаць бабулю, што жыве ў 15 кіламетрах ад Валожына, у Жамойдзі. Ключ ад машыны скраў з кватэры знаёмага.

– У скрадзеную машыну ўзяў яшчэ піва, ад чаго ехаць амаль не змог. Машына з’язджала ў кювет, зноў выязджала на дарогу, пакуль яе не спынілі супрацоўнікі ДАІ, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК Ілля Глінскі.

Хлопцу пагражае да пяці год зняволення, дадалі ў Следчым камітэце.