Такім чынам службы праводзяць вакцынацыю дзікіх жывёл ад хваробы.
Пра гэта піша “Медыцынскі веснік” са спасылкай на дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Прынады з вакцынай будуць раскідваць на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей, акрамя населеных пунктаў.
Іх будуць скідаць з самалётаў з вышыні 150-200 метраў. На адзін квадратны кіламетр кідаюць 25 прынад.
Прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру вагоў да 30 грамаў. Гэта ядомы корм, у якім месціцца капсула з вакцынай.
Прынады ад шаленства бяспечныя для людзей
На вёску Шчукі ў мінулую пятніцу з неба падала… прынада ад шаленства