У гарадскі аддзел міліцыі №1 Фрунзенскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў сталіцы звярнуўся 39-гадовы мінчанін.

Расказаў пра тое, што знайшоў на беразе Вілейскага вадасховішча прадмет, падобны на гранату. Мужчына патлумачыў, што наткнуўся на незвычайны прадмет, калі капаў чарвякоў для рыбалкі, паведамляе 10 чэрвеня прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Вераніка Стрэльская.

Сапёрна-піратэхнічная група ідэнтыфікавала прадмет як гранату Ф-1 часоў Вялікай Айчыннай вайны. Граната аказалася без узрывальніка. Яе вывезлі на палігон і знішчылі.