Ад 10 па 19 чэрвеня ў курортным пасёлку Нарач (Купа) праходзіць абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”.

Прымаюць у ім удзел 12 майстроў з  Гомельскай і Мінскай абласцей. Сярод іх – і два з Мядзельшчыны, паведаміла метадыст раённага арганізацыйна- метадычнага цэнтра Наталля Іванова.

Майстры будуць ствараць драўляныя скульптуры і арыгінальныя лавы. Па заканчэнні конкурсу гэтыя творы ўпрыгожаць Мядзельшчыну.