За нараджэнне і выхаванне дзяцей Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці траіх шматдзетных мам з Астравеччыны.

Ордэн атрымалі санітарка Астравецкай раённай бальніцы Караліна Мілашэўская і гаспадыні Эдзіта Мундуць і Таццяна Сафронава.

Адпаведны указ падпісаны 8 чэрвеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.