Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне ўстанавіла жанчыну, якая набыла машыну коштам амаль у паўмільярда рублёў. Пры тым, афіцыйныя крыніцы даходаў былі нязначныя.
Жанчына не змагла растлумачыць і пацвердзіць крыніцы даходаў, за якія зрабіла дарагую пакупку, паведамляе інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінской вобласці.
Падатковая інспекцыя запатрабавала дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Устанавілі перавышэнне расходаў над даходамі на 492 мільёны рублёў.
З сумы перавышэння налічылі амаль 60 мільёнаў рублёў падаходнага падатку. Жанчына цалкам выплаціла іх у бюджэт.