У к. п. Нарач (Купа) 6 чэрвеня прайшла 30-я занальная спартакіяда “Здароўе” сярод работнікаў аховы здароўя.

Удзельнічалі чатыры каманды. Сярод іх – тры з нашага рэгіёна: з Мядзела, Вілейкі, Маладзечна.

Спаборнічалі яны ў валейболе, дартсе, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, настольным тэнісе, конкурсе “Штрафны кідок”.

Перамагла ў спартакіядзе каманда Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы. Маладзечанцы сталі трэцімі, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.