У панядзелак, 15 чэрвеня, на надвор’е у краіне будзе ўплываць атмасферны фронт і вельмі цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.

Тэмпература ноччу ад +10 да +17, па паўднёвым усходзе да +19. Днём ад +19 па паўночным захадзе да +33 па паўднёвым усходзе краіны.

16 чэрвеня пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі яны будуць моцныя. Прагназуюць навальніцы, пры іх вецер можа ўзмацняцца да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу ад +7 да +14, днём ад +15 да + 20; па паўднёвым усходзе ноччу ад +15 да +19°С. Днём ад +21 да + 26.