Пастаянная чытачка газеты гаспадыня вясельнага салона “КаханаЯ” не магла ўтрымаць сваіх пачуццяў і выказалася пра “Рэгіянальную газету”.
– Пачала выпісваць газету амаль адразу пасля яе заснавання, – расказвае Зоя Іванаўна. – Яна шмат чым адрозніваецца ад іншых выданняў – адразу чапляе цікавымі матэрыяламі, аздабленнем. Чытаю ад першай да апошняй старонкі, іншыя газеты перагортваю ў пошуку цікавых матэрыялаў.
Перш за ўсё паважаю выданне за беларускамоўнасць, захаванне традыцый, нашай гісторыі. Матэрыялы ў газеце паказваюць жыццё такім, якое яно ёсць, а не прыхарошанае.
Падабаецца, што на фотаздымках у газеце звычайныя людзі, а не глянцавыя.
У газеце ёсць цікавыя формы супрацоўніцтва з рэкламадаўцамі, напрыклад, тэматычныя старонкі. У адным з нумароў я паўдзельнічала ў праекце, прысвечаным вяселлям.
І сапраўды рэклама дзейсная, большая колькасць людзей пачала цікавіцца вясельнымі ўборамі, уборамі на выпускныя.
Фота забяспечана Зояй Клімовіч.
Галіна Мушкіна пра “РГ”: “Я вучыла футбольнага трэнера Аляксандра Гармазу, пра якога вы пішаце”
Кіраўнік маладзечанскага аддзялення Банка БелВЭБ: “На маім стале заўсёды ляжыць нумар “РГ”
Вікенці Адамовіч пра “Рэгіянальную газету”
Тыраж у 60 тысяч экземпляраў, невялічкую бібліятэку. Міхась Казлоўскі пра “Рэгіянальную газету”
Рыгор Сарока распавядае пра “Рэгіянальную газету”
“Чытаю з першага нумара”. Вольга Коласава пра “Рэгіянальную газету”
Яўген Драздоў: “Падабаецца не толькі газета, а і тое, як супрацоўнікі ставяцца да чалавечых праблем”